Кніга дакументальнай прозы Калі я выйду на волю апісвае дзевяць дзён якія Ганна Комар прабыла ў зняволенні ў 2020-м. Гісторыя раскрываецца праз дзённікавыя запісы самой аўтаркі і аповеды тых хто пражывалі міліцэйскі гвалт арышт і зняволенне ў той самы час і блізкіх людзей якія падтрымлівалі нас у тыя дні.

У гэтай кнізе вы верагодна пазнаеце сябе нават калі не распавядалі аўтарцы сваю гісторыю.

У кнізе шмат падтрымкі і салідарнасці у ёй цеплыня і гумар.

Гэта кніга - напамін пра найлепшых нас смелых і аб'яднаных высокімі ідэямі. Мы такімі былі - і мы такімі застаёмся - піша Г. Комар у эпілогу.

У кнігі - незвычайны дызайн.

Гісторыі расказаныя іншымі перададзеныя ў кнізе амаль без знакаў прыпынку а на месцы паўз -доўгія прабелы якія перадаюць асаблівасці маўлення глыбокі эмацыйны досвед.

Паколькі тэкст насычаны інтэнсіўнымі перажываннямі дызайн кнігі стварае шмат паветра каб чытач ці чытачка пачуваліся вольна каб даць адчуванне бяспекі і клопату.

Мовы кнігі - беларуская і руская (з рэдкімі англамоўнымі ўстаўкамі) бо гэта не толькі мастацкі твор але і дакумент свайго часу.

Piracy-free
Assured Quality
Secure Transactions
Delivery Options
Please enter pincode to check delivery time.
*COD & Shipping Charges may apply on certain items.