<p><span style=color: rgba(28 28 28 1)>У паэтычнай кнізе Анатоля Івашчанкі сабраныя вершы што ствараліся цягам апошніх дзесяці гадоў. Тры разьдзелы аб'ядноўвае вера ў тое што нават пасярод вусьцішнае цёмнае моўчы Мова стаецца тым ахоўным абярэгам сьцягам і шляхам што выводзіць да сьвятла. Адрасуецца ўсім каму не ўсё роўна.</span></p>