Эсэ францускай філёзафкі Элізабэт Бадэнтэр пра страйк улоньняў які хвалюе сьвет з антычных часоў. Раней ён быў утопіяй ці ўяўнай страшылкай. Але ў ХХ стагодзьдзі кабеты ў заходнім сьвеце нечакана распачалі гэты страйк насамрэч. І нам усім цяпер давядзецца жыць зь ягонымі наступствамі.

У ім гучаць тэмы якія філёзафка ўздымала ў сваіх іншых творах: як сучаснай кабеце спалучыць мацярынства і прафэсійны рос квіт праблематычнасьць і складанасьць мацярынства канфлікт паміж ролямі маці і жанчыны безупынная рызыка вяртаньня кансэрватыўнага бумэрангу які ставіць пад сумнеў фэмінісцкія заваёвы і інш.

Але ёсьць у эсэ і прынцыпова новая тэма і новыя акцэнты - тонкае і крытычнае фэмінісцкае тлумачэньне дэмаграфічнага запавольваньня а дзе-нідзе - крызісу у разьвітых індустрыяльных краінах. Дэмографы сацыёлягі палітыкі і эканамісты якія спрабуюць разабрацца з гэтай зьявай часта не прыслухоўваюцца да фэмінісцкіх аргумэнтаў. І дарма на думку Э. Бадэнтэр бо такім парадкам ігнаруецца ціхі і глыбокі бунт кабетаў які праяўляецца ў адмове ад мацярынства - часовай або прынцыповай і канчатковай. Адмова ад мацярынства і позьняе мацярынства грунтуюцца на фундамэнтальнай „няскончанай рэвалюцыі якая як сьцьвярджае Бадэнтэр аддзяліла статус жанчыны ад статусу маці. Кантроль за фэртыльнасьцю з дапамогай кантрацэпцыі і спаронаў а таксама доступ да адукацыі і эканамічная незалежнасьць ня толькі дазволілі жанчынам здабыць радыкальную эмансыпацыю а амаль дасягнуць роўнасьці ў грамадзкім жыцьці. На шляху да рэальнай роўнасьці аднак застаюцца прынцыповыя перашкоды. Дасюль трывае няроўнасьць палоў унутры сям'і. Яна ляжыць у аснове ўсіх іншых няроўнасьцяў і праяўляецца ў такой праблеме як мэнтальны цяжар якая закранае ці ня ўсіх сучасных кабетаў. Назва эсэ падказвае адно з рашэньняў: мужчыны мусяць паднапружыцца і зрабіць высілак каб на роўных з сваімі жонкамі і партнэркамі ўдзельнічаць у хатняй гаспадарцы і выхаваньні дзяцей а дзяржаве трэба адмовіцца ад састарэлых рэцэптаў вырашэньня сацыяльна-эканамічных праблемаў шляхам па збаўленьня жанчынаў іхных правоў і свабодаў.

Piracy-free
Assured Quality
Secure Transactions
Delivery Options
Please enter pincode to check delivery time.
*COD & Shipping Charges may apply on certain items.