Пасля 2020 года тысячы беларусаў мусілі пакінуць радзіму і нечакана для сябе сталі эмігрантамі. Па-рознаму склаўся іх лёс але кожная іх гісторыя - каштоўная. У гэтый кнізе - галасы тых хто з нуля з годнасцю і моцнай надзеяй пачалі новае жыццё ў польскай Познані - адным з мноства гарадоў дзе з'явіліся вялікія супольнасці новай беларускай дыяспары.

Журналіст Павел Залескі быў адным з тых хто мусіў выехаць у 2020 годзе. Ён пачаў запісваць для радыё гісторыі тых хто ў сваіх гарадах і мястэчках выходзіў на плошчы з бел-чырвона-белымі сцягамі каго арыштоўвалі катавалі судзілі каму давялося з'ехаць з адным заплечнікам і нанова ўладкоўваць сваё жыццё ў чужой краіне. Ён імкнуўся занатаваць тое як за кароткі час многія з нас эвалюцыянавалі ў сваёй свядомасці што мы перажылі аб чым мы тады марылі і што з гэтага атрымалася цяпер.

Павел Залескі:

Гэта кніга пра беларусаў якія пасля падзей 2020 года вымушаны былі пакінуць радзіму і нечакана для сябе сталі эмігрантамі.

Усе мае героі - звычайныя беларусы. Яны з таго бел-чырвона-белага рою які ў 2020 годзе запаўняў вуліцы і праспекты Мінска Гродна Брэста Віцебска Магілёва Гомеля і іншых нашых гарадоў мястэчак і вёсак. Мне хацелася каб тое што яны перажылі тады не забылася і не згубілася. Каб у будучыні пра гэта маглі пачытаць іх нашчадкі і каб урэшце маглі ўзгадаць самі ўдзельнікі тых гістарычных падзей а цяпер яшчэ раз нагадаць сучаснікам.

Перада мной былі тыя хто ніколі раней не ўдзельнічаў у палітычных падзеях многія не размаўлялі ў Беларусі па-беларуску а цяпер сталі вучыць мову цікавіцца гісторыяй сваёй краіны і глядзець на свет беларускімі вачыма. Я хацеў занатаваць тое як за кароткі час эвалюцыянавалі звычайныя беларусы ў сваёй свядомасці што яны перажылі і аб чым марылі. Хацелася каб яны самі ўзгадалі як іх практычна перамалолі тыя незабыўныя падзеі.

Без перабольшвання падзеі 2020 года - адзін з самых цікавых адрэзкаў нашай сучаснай гісторыі. І кожны з маіх суразмоўцаў зазначаў што падобнае перажываў упершыню ў жыцці.

Piracy-free
Assured Quality
Secure Transactions
Delivery Options
Please enter pincode to check delivery time.
*COD & Shipping Charges may apply on certain items.